Мікалай Іванавіч Валынец
беларускі мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Валынец (3 красавіка 1921, Цалевічы, Слуцкі павет — 3 сакавіка 2003, Банцараўшчына, Мінская вобласць) — беларускі жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 красавіка 1921 года ў вёсцы Цалевічы Слуцкага раёна. У 1940 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў Л. Лейтмана і І. Ахрэмчыка[1]. Удзельнічаў у мастацкіх выставак з 1940 года[1].
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[1], змагаўся ў баях за Сталінград і Кёнігсберг. У жніўні 1945 г. прымаў удзел у савецка-японскай вайне.
Пасля заканчэння вайны кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Хабараўску (Расійская СФСР). У 1950 г. вярнуўся ў БССР. Працаваў у Слоніме мастаком музея, распісваў сцены ў храмах Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. У 1951 г. пераехаў у Мінск, а ў 1954 г. пасяліўся ў вёсцы Банцараўшчына Мінскага раёна. З 1958 г. працаваў на Беларускім мастацка-афарміцельскім камбінаце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года[1].
Памёр 3 сакавіка 2003 года. Пахаваны на могілкі ў Ждановічах.
Remove ads
Творчасць
Працуе пераважна ў жанрах партрэта і пейзажа. Сярод асноўных твораў — партрэты: невядомага салдата, франтавой медсястры, мастакоў В. Цвіркі, С. Андруховіча, Л. Лейтмана, лётчыка В. Коўзуна. Стварыў таксама пейзажы «Залатая восень», «Рэчка ў Чамярах», «Млын», «Раніца ў Белавежскай пушчы», а таксама карціну «Касмічная паэма»[1].
Творы мастака захоўваюцца ў фондах БСМ і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1], у музеях краін СНД, у замежных калекцыях у ЗША, Італіі, Англіі, Чэхіі, у прыватных зборах[2].
- Санаторый «Ждановічы»
- Санаторый «Крыніца»
- Новы Афон
- Банцараўшчына, 1970
- Банцараўшчынскі куток, 1978[3]
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі[4].
Сям’я
У шлюбе з Таццянай Усцінаўнай Валынец (Крачко), якая працавала лекаркай, меў траіх дзяцей: дачок Вольгу і Тамару[2] і сына Мікалая, які памёр у 31 год ад цяжкага захворвання — пухліны мозгу.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads