Мікалай Міхайлавіч Казачэнка
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Міхайлавіч Казачэ́нка[1] (1 студзеня 1916 — 21 сакавіка 1977) — старшына Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Remove ads
Біяграфія
Мікалай Казачэнка нарадзіўся 1 студзеня 1916 года ў вёсцы Бярозаўка (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1937—1940 праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам у машынна-трактарнай станцыі. У 1941 годзе М. М. Казачэнка быў паўторна прызваны ў армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка камандаваў аддзяленнем 112-га асобнага інжынернага батальёна 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2].
3 кастрычніка 1943 года аддзяленне Мікалая Казачэнкі пабудавала прыстань, а затым пераправілі ў раёне Крэменчука на пароме 1700[1] байцоў і камандзіраў, 60[1] фурманак з боепрыпасамі і амуніцыяй, 120[1] коней і 620 скрынак са снарадамі[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
У 1946 годзе ў званні старшыны Мікалай Казачэнка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе М. М. Казачэнка скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларускай ССР, пасля чаго працаваў на аўтазаводзе. Памёр 21 сакавіка 1977 года.
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Remove ads
Зноскі
- Казаченко Николай Михащлович (руск.). Az Library. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 4 лютага 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads