Мікалай Паўлавіч Пухаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Паўлавіч Пухаў
Remove ads

Мікалай Паўлавіч Пу́хаў[2] (13 (25) студзеня 189528 сакавіка 1958) — удзельнік Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-палкоўнік (1944). Герой Савецкага Саюза (1943).

Хуткія факты Мікалай Паўлавіч Пухаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

М. П. Пухаў нарадзіўся ў вёсцы Грышова Калужскага павета (зараз Бабынінскі раён Калужскай вобласці Расіі). На ваеннай службе з 1916 года. Скончыў 2-ю Пецяргофскую школу прапаршчыкаў. Падчас Першай сусветнай вайны быў начальнікам коннай разведкі палка.
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Падчас грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўднёвым і Заходніх франтах, у Горным Алтаі. Пасля вайны — начальнік штаба стралковай дывізіі, камандзір палка ў 1924—1929 гг. У 1926 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал», з сакавіка 1930 г. на выкладчыцкай рабоце. З 1932 г. памочнік начальніка аддзела Аўтабранятанкавага ўпраўлення РСЧА. Скончыў курсы удасканалення камсаставу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна, у якой затым выкладаў са студзеня 1935 г. З 1936 года ў Харкаўскім бранятанкавым вучылішчы, з сакавіка 1938 года начальнік. З 1939 года выкладаў у Ваенна-гаспадарчай акадэміі РСЧА, са студзеня 1941 г. начальнік вучэбнага аддзела ў Інтэндантскай акадэміі РСЧА.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Пухаў з чэрвеня 1941 года камандзір 304-й стралковай дывізіі на Паўночна-Заходнім фронце, са студзеня 1942 года — камандуючы 13-й арміяй у складзе Цэнтральнага, Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Армія пад камандаваннем М. П. Пухава ўдзельнічала ў баях у ходзе Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, Курскай бітве, фарсіраванні Дняпра, вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацыях.

За ўмелае кіраванне войскамі арміі пры фарсіраванні рэк Дзясна, Дняпро, Прыпяць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 года генерал-лейтэнанту Пухаву М. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны генерал-палкоўнік Пухаў камандуючы арміяй, войскамі Адэскай, Паўночна-Каўказскай, Заходне-Сібірскай і Сібірскай ваенных акруг. У 1952 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. З чэрвеня 1957 года М. П. Пухаў — Галоўны ваенны саветнік пры Румынскай Народнай Арміі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958)[3].

Аўтар успамінаў «Гады выпрабаванняў» (выданне 1959 г.)[3].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Пухов Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — С. 9—10. — 592 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads