Мікіта Іванавіч Смарчкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікіта Іванавіч Смарчкоў (17 (30) красавіка 1916, вёска Трафіменкі, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 7 верасня 2002) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
З сялян. Член КПСС з 1943 года. У 1937 годзе скончыў Рыбінскі аэраклуб[1], у 1941 годзе Балашоўскую школу ваенных лётчыкаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Калінінскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Украінскім франтах, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, на Курскай дузе, Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 196 баявых вылетаў, прычыніў ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Да 1947 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Чарнігаве. Да 1977 года на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, югаслаўскім ордэнам Партызанскай Зоркі, медалямі.
Зноскі
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads