Мікіта Паўлавіч Кастамараў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікіта Кастамараў (нар. 29 чэрвеня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна».
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2015 года выступаў за дубль «Віцебска», дзе з цягам часу замацаваўся. Сезон 2018 правёў у арэндзе ў «Нафтане», а ў красавіку 2019 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Оршы». У складзе гэтых клубаў у Першай лізе трывала выхадзіў у стартавым складзе.
Са студзеня 2020 года, пасля вяртання з арэнды, пачаў трэніравацца з «Віцебскам»[3]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня стаў гуляць за дубль і прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Гарадзеі» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы. У далейшым да канца сезона на поле ў Вышэйшай лізе не выхадзіў, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе і гуляў за дубль.
У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, правёў усе 33 матчы ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[5] і неўзабаве падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сакавіку 2022 года зноў далучыўся да «Нафтана» на правах арэнды[7]. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Віцебск»[8]. У кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[9]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і стаў трэніравацца з «Макслайнам», з якім у лютым падпісаў пагадненне[11].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads