Магістраль М4

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магістраль М4
Remove ads

Рэспубликанская аўтамабільная дарога М-4 – аўтамабільная дарога агульнага карыстання міжнароднага значэння Рэспублікі Беларусь, злучае Мінск з Магілёвам. Дарога пачынаецца ад скрыжавання Партызанскага праспекта з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай М9 і ідзе на паўднёвы ўсход і ўсход, абыходзячы Смілавічы, Чэрвень, Беразіно, Бялынічы, да Магілёва.

Thumb
Магістраль ля Смілавіч
Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Краіна ...

Працягласць 176,8 км. Пачатак — км 12,0, канец — км 188,8.

Remove ads

Гісторыя будаўніцтва

Старая аўтадарога паміж Мінскам і Магілёвам мела жвіровае пакрыццё і праходзіла праз шматлікія населеныя пункты. Тэхнічны стан дарогі, пабудаванай у ХІХ стагоддзі, стрымліваў развіццё транспартных сувязяў паміж сталіцай краіны Мінскам і абласным цэнтрам Магілёвам. У 1920-х гадах было прынята рашэнне пабудаваць новую аўтадарогу, якая злучае Мінск з Магілёвам па самым кароткім шляху. Праектам прадугледжвалася будаўніцтва аўтадарогі ў абыход гарадоў, пасёлкаў і вёсак. Будаўніцтва было пачата ў 1928 годзе, а ў 1932 годзе аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў была ўведзена ў эксплуатацыю. Катэгорыя аўтадарогі — IV. У пасляваенныя гады дарога была адноўлена. У 1960—1970 гады праводзілася рэканструкцыя па III катэгорыі. У 1990 годзе скончаны работы па пашырэнню дарожнага пакрыцця да 9 метраў на ўчастку Чэрвень — Беразіно — Бялынічы — аэрапорт Магілёў. У 1977 годзе першы ўчастак аўтадарогі Мінск — Лугавая Слабада быў рэканструяваны па I катэгорыі з 4-х палосным рухам і раздзяляльнай паласой паміж сустрэчнымі патокамі. Участак Лугавая Слабада — Смілавічы — Ляды (км 21-41) рэканструяваны па I катэгорыі ў 1993 годзе. Адначасова пачалася рэканструкцыя з боку Магілёва. У 1994 годзе здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Магілёў — аэрапорт Магілёў з абыходам вёскі Княжыцы. У 2003 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя аўтадарогі па I тэхнічнай катэгорыі.

Этапы рэканструкцыі і будаўніцтва магістралі ў перыяд 2003—2012 гадоў:

Больш інфармацыі Кіламетраж участка, км, Працягласць, км ...

21 красавіка 2025 года закрыты рух транспарту на ўчастку км 15,872 — км 21,820 для правядзення капітальнага рамонту з заменай асфальтабетоннага пакрыцця на цэментабетоннае. Адкрыць рух плануецца 21 студзеня 2026 года.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads