Міністр энергетыкі ЗША

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністр энергетыкі ЗША
Remove ads

Міністр энергетыкі ЗША — глава міністэрства энергетыкі ЗША, член кабінета ЗША, і пятнаццаты ў лініі наследавання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Пасада была створана 1 кастрычніка 1977 са стварэннем Міністэрства энергетыкі, калі прэзідэнт Д.Картэр падпісаў адпаведны закон[1]. У паўнамоцтвы новага міністэрства ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазахаванне, даследаванні ў вобласці ядзернай энергетыкі, збор даных, а таксама прагназаванне ў вобласці энергетыкі. Пасля заканчэння халоднай вайны міністэрства энергетыкі таксама надавала ўвагу пытанням захаванняў радыеактыўных адыходаў і падтрыманню якасці навакольнага асяроддзя.

Хуткія факты Міністр энергетыкі ЗША, Узначальвае ...

Першым міністрам энергетыкі быў былы міністр абароны і дырэктар ЦВУ Д. Шлезінгер[2]. За час існавання пасады міністра энергетыкі гэты пост займала 12 чалавек. Першай жанчынай і першай афраамерыканкай на пасту міністра энергетыкі была Хейзел О’Ліры, яна ж займала гэта пост найбольш працяглы тэрмін — 4 года[3]. Першым іспанамоўным міністрам энергетыкі стаў Федэрыка Пенья[4]. З 20 студзеня 2009 па 22 красавіка 2013 міністрам быў нобелеўскі лаўрэат 1997 года па фізіцы Стывен Чу.

Remove ads

Спіс міністраў энергетыкі ЗША

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...
Remove ads

Зноскі

  1. Origins(недаступная спасылка). U.S. Department of Energy. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2007. Праверана 29 ліпеня 2007.
  2. Biography of James Schlesinger Origins. U.S. Department of Defense. Праверана 13 жніўня 2007.
  3. President Hazel R. O'Leary Honored by Urban League. Fisk University. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 13 жніўня 2007.
  4. Federico F. Peña to be Sworn in as the Eighth Secretary of Energy(недаступная спасылка). U.S. Department of Energy. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 13 жніўня 2007.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads