Міхаіл Самуілавіч Басалыга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Самуілавіч Басалыга (1 мая 1942, Слуцк, Беларусь) — беларускі савецкі графік[1]. Брат Уладзіміра Басалыгі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 мая 1942 года ў Слуцку. У 1963 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1970 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Луцэвіча, П. Крохалева, У. Гоманава[2].

У 1965—1975 гадах працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, з 1993 года дырэктар Мінскага мастацкага вучылішча[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года. Жыве ў г. Мінску[2].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года[2]. Асноўныя творы: альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, сумесна з У. С. Басалыгам)[1], ілюстрацыі да кніг «Вершы і паэмы» і «Курган»[2], верша «Хлопчык і лётчык»[3][4][5] і іншых твораў Я. Купалы, да кніг «Дзень добры, мама» (1977)[2], «Ключ жураўліны» і «Ave Maria» (1980, усё ў тэхніцы малюнка тушшу[2]) М. Танка, «Хай будзе святло» і «Напісанае застаецца» (1982, афорт[1]) А. Петрашкевіча[2], «Вершы пяці кніг» Г. Бураўкіна (1976)[1], трылогіі «На ростанях» (2006) Я. Коласа[6][7]; серыя аўталітаграфій «Айчыну сваю баронячы», літаграфскія лісты «Леў Сапега», «Рагнеда», «Юрый Алеша», «Сафія Аленька», «Давід Гродзенскі», «Мірскі замак».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны рэспубліканскімі і замежнымі дыпломамі і граматамі за мастацкае афармленне кніг[2]. Узнагароджаны дыпломам імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972 года за афармленне альбом «Гравюры Францыска Скарыны»[1]. Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1985)[2].

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads