Міхась Паўлавіч Мамонька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Паўлавіч Мамонька (13 студзеня 1929, цяпер Стаўбцоўскі раён — 30 верасня 2021) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на тэрыторыі сённяшняга Стаўбцоўскага раёна[1][2]. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай вобласці[1].
Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Тураў Гомельскай вобласці[1].
Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года[3].
Памёр 30 верасня 2021 года. Пахаваны на могілках у Стоўбцах[1], каля сваякоў[4].
Творчасць
Пісаў на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Тварам да сонца», «Слёзы на камні», «Далечыня», «Колер світання», і інш. Друкаваў творы ў «Літаратуры і мастацтве», «Полымі», у раённых і абласных газетах Беларусі. Асабліва плённа супрацоўнічаў з жыткавіцкай раённай газетай «Новае Палессе»[1].
Узнагароды
Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру», прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі»[1].
Зноскі
- Міхась Мамонька — Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (руск.) . pismennik.by. Праверана 13 студзеня 2024.
- Паводле іншай інфармацыі на Гарадзеншчыне.
- Олейник Александр Людвигович — Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (руск.) . pismennik.by. Праверана 12 студзеня 2024.
- НЕ СТАЛА ПАЭТА МІХАСЯ МАМОНЬКІ (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 13 студзеня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads