Міхась Паўлавіч Мамонька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхась Паўлавіч Мамонька (13 студзеня 1929, цяпер Стаўбцоўскі раён — 30 верасня 2021) — беларускі паэт.

Хуткія факты Міхась Паўлавіч Мамонька, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на тэрыторыі сённяшняга Стаўбцоўскага раёна[1][2]. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай вобласці[1].

Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Тураў Гомельскай вобласці[1].

Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года[3].

Памёр 30 верасня 2021 года. Пахаваны на могілках у Стоўбцах[1], каля сваякоў[4].

Творчасць

Пісаў на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Тварам да сонца», «Слёзы на камні», «Далечыня», «Колер світання», і інш. Друкаваў творы ў «Літаратуры і мастацтве», «Полымі», у раённых і абласных газетах Беларусі. Асабліва плённа супрацоўнічаў з жыткавіцкай раённай газетай «Новае Палессе»[1].

Узнагароды

Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру», прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі»[1].

Зноскі

  1. Паводле іншай інфармацыі на Гарадзеншчыне.
  2. НЕ СТАЛА ПАЭТА МІХАСЯ МАМОНЬКІ (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 13 студзеня 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads