Міхаіл Іванавіч Бакланаў

беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Іванавіч Бакланаў
Remove ads

Міхаіл Іванавіч Бакланаў (12 лістапада 1914, в. Іваніўка, Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет, Кацярынаслаўская губерня, цяпер Валнавахскі раён, Данецкая вобласць — 23 студзеня 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Хуткія факты Міхаіл Іванавіч Бакланаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 19321936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 19361941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце[2]. Удзельнік партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны[3]. 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[2]. Памёр 23 студзеня 1990 года.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
Thumb
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Thumb
Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута (цяпер юрыдычны факультэт БДУ)
Thumb
Галоўны корпус БДУ

Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (19481950), будынак ЦСУ (19521954)[2], архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957[2]), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958)[1], жылы дом інстытута народнай гаспадаркі[3], навучальныя карпусы № 7 і 8 Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі[3] (1960, 19731980), медыцынскага інстытута (1966), корпус факультэта радыёфізікі і электронікі БДУ (1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай)[1], набярэжная ракі Свіслачы[3] ў Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (19681972[2]) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне[1].

Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[4].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Айчыннай вайны II ступені (1985), 6 медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954)[2]. У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі[5]. Занесены ў Кнігу народнай славы "Белдзяржпраекта"[3].

Зноскі

  1. Бакланов Михаил Иванович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
  2. Бакланов Михаил Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Бакланов Михаил Иванович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. 2 500 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads