Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі
вучоны-хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Ціханавіч Казло́ўскі[5] (9 лютага 1903[1], Маляцічы, Магілёўская губерня[1] — 13 студзеня 1972[1], Алматы[2]) — вучоны-хімік, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1962, член-карэспандэнт з 1953).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 лютага 1903 года ў вёсцы Маляцічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
У 1926 годзе скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у Інстытуце навукова-судовай экспертызы ў Адэсе[5]. З 1939 года — у Казахскім універсітэце.
Памёр 13 студзеня 1972 года ў Алмаце.
Навуковая дзейнасць
М. Ц. Казлоўскаму належаць навуковыя працы па аналітычнай хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам, па распрацоўцы электрахімічных метадаў аналізу, тэорыі працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі, узаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Займаўся таксама даследаваннямі дэзынтэграцыі металічных катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў[5].
Сярод апублікаванага:
- Избр. труды. Т. 1—2. — Алма-Ата, 1974.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 22 лютага 2022.
- https://www.kaznu.kz/kz/421 Праверана 29 снежня 2019.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads