Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў
Remove ads

Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст.

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў, Дата нараджэння ...
Thumb
Мікалай Бярдзяеў
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). За ўдзел у «Саюзе барацьбы за вызваленне рабочага класа» выключаны з універсітэта і сасланы ў Валагодскую губерню. Выступаў у зборніках «Вехі», «Праблемы ідэалізму» і інш. Пасля рэвалюцыі (з 1917) быў прафесарам філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы.

Remove ads

Светапогляд

Знаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.

У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, гвалт і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т. л. і сталінскага рэжыму ў СССР.

Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

• Новое религиозное сознание и общественность. СПб., 1907;
• Душа России. М., 1915;
• Судьба России: Опыты по психологии войны и национальности. М., 1918 (репр. изд. М., 1990);
• Смысл истории. Берлин, 1923; М., 1990;
• О назначении человека. Париж, 1931; М., 1993;
• Русская идея: Осн. проблемы рус. мысли XIX — нач. XX в. Париж, 1946;
• Истоки и смысл русского коммунизма. Париж., 1955 (репр. изд. М., 1990);
• Философия неравенства. М., 1990;
• Самопознание: (Опыт филос. автобиогр.). М., 1991;
• Философия творчества, культуры и искусства. Т. 1—2. М., 1994;
• Царство Духа и царство Кесаря. М., 1995.

Зноскі

1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 верасня 2021.

2. метрычная кніга

3. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.

4. Бердяев Николай Александрович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Бердяев Николай Александрович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. Catalog of the German National Library Праверана 28 мая 2025.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads