Новарасійск
горад у Краснадарскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новарасійск (руск.: Новороссийск) — горад (з 1866 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 389,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе. Горад-герой.
Размешчаны на ўзбярэжжы Новарасійскай (Цэмескай) бухты Чорнага мора. Найбуйнейшы порт Расіі на Чорным моры — пасажырскі, грузавыя парты і нафтаналіўная гавань. Адзін з пунктаў базавання Чарнаморскага флоту РФ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зімовы час пануюць паветраныя масы ўмераных шырот, летам трапічных.
Новарасійск — галоўны цэнтр цэментнай прамысловасці на поўдні Расіі (4 цэментавыя заводы), створаны на базе буйных радовішчаў высакаякасных мергеляў. У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра буйнага вытворцы цэменту «Новоросцемент».
Развіта машынабудаванне (заводы: «Молат», «Чырвоны рухавік», «Харчмаш», суднарамонтны, радыёзавод «Прыбой» і інш.). Маюцца прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (выпускаюць шыфер, жалезабетонныя вырабы і інш.). Дрэваапрацоўчая (у тым ліку мэблевая), харчовая (мукамольна-элеватарны камбінат, малочны, піваварны заводы, рыбзавод і інш.), сталеліцейная (завод «Новороссметалл») прамысловасць. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту («Новарасійскі вагонарамонтны завод»).
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Huangdao District[d], Кітай (верасень 2020)[43]
Kazashko[d], Балгарыя (3 чэрвеня 2019)[44]
Брэст, Беларусь (25 красавіка 2014)[45][46]
Вальпараіса, Чылі (8 красавіка 1996)[47]
Варна, Балгарыя (18 чэрвеня 1997)[48]
Гавар, Арменія (лістапад 2009)[49]
Гейнсвіл, ЗША (17 верасня 1988)[50]
Канстанца, Румынія (22 кастрычніка 2002)[51]
Ліворна, Італія (1967)[52]
Плімут, Вялікабрытанія (1956)[53][54][…]
Пула, Харватыя (1997)[55]
Самсун, Турцыя (25 кастрычніка 2010)[56]
Тыр, Ліван (25 снежня 2013)[57]
Фергана, Узбекістан
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра, Расія (люты 2021)[58]
Хіхон, Іспанія (кастрычнік 1984)[59]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Аляксандр Яўгенавіч Ахрыменка (нар. 1938) — вучоны ў галіне радыёлакацыі, доктар тэхнічных навук (1973), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982)[60].
- Мікалай Захаравіч Крываручка (1904—1987) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads