Надзея Анатольеўна Кучар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Надзея Анатольеўна Кучар
Remove ads

Надзея Анатолеўна Кучар (нар. 18 мая 1983(1983-05-18), Мінск) — беларуская оперная спявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Санцьяга, Вялікага Тэатру Жэневы і пермскага тэатру оперы і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі.

Хуткія факты Надзея Анатольеўна Кучар, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філолаг). Старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленні банка), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысёр масавых мерапрыемстваў). Муж — Дзмітрый (сімфанічны дырыжор)[1].

У 1990 годзе Надзеі паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная аперацыя, якую рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР — у Каўнасе ў прафесара Юргіса Брэдзікіса. У бацькоў грошай на аперацыю не было і яны звярнуліся ў Беларускі дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на сябе[2].

З 10 гадоў спявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песня, спетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Уладзіміра Алоўнікава[3].

У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» і тры сезоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету[3].

У 2007 годдзе адбыўся першы оперны дэбют у театры оперы і балету Санкт-Пецербургскай кансерваторыі — партыя Марфы ў оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». У 2009 годзе дебютавала ў партыі Віалеты ў оперы Верддзі «Травіята» у Міхайлаўскім тэатры. У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў оперы Галеві «Жыдоўка», Оскар у оперы Вердзі «Бал-Маскарад»).

Падчас вучобы ў кансерваторыі вяла актыўную канцэртную дзейнасць: пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера прымала ўдзел у шматлікіх праектах, выканала партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Маслічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта.

У кастрычніку 2010 года ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртнай залы. Партыю фартэпіяна выканаў нязменны канцэртмайстар, лаурэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Сольныя спевы» (клас прафесара Тамары Навічэнка; камерны клас — Кіра Ізотава).

21 мая 2012 года выканала галоўную ролю ў прэм’ернай расійскай пастаноўцы оперы Паскаля Дюсапена Меддзеятэрыял у рамках 6-га Дзягілеўскага фестивалю ў Пермі[4][5], дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску[6].

У чэрвені 2012 года сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам і аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў французскага кампазітара часоў барока Жана-Філіпа Рамо для гуказапісваючай кампаніі «Sony Classical»[7], якая 20 кастрычніка 2014 года выпусціла дыск «Рамо — Гук святла» [8].

У чэрвені 2014 года дэбютавала ў ролі Эльвіры ў оперы В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Санцьяга (Чылі).

У верасні 2015 года дэбютавала ў Вялікім тэатры Жэневы ў ролі Мальды ў оперы Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэльм»[9].

З 2018 года — запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі[10].

Remove ads

Рэпертуар

  • Н. А. Рымскі-Корсакаў, «Царская нявеста» (Марфа)
  • М. І. Глінка, «Жыццё за цара» (Антаніда)
  • Н. А. Мартынаў, «Вішнёвы сад» (Ранеўская)
  • В. Беліні, «Пурытане» (Эльвіра)
  • Дж. Вердзі, «Травіата» (Віалета)
  • Дж. Вердзі, «Бал-Маскарад» (Оскар)
  • В. А. Моцарт, «Чароўная флейта» (Царыца ночы)
  • В. А. Моцарт, «Вяселле Фігаро» (Графіня)
  • Г. Даніцэцці, «Лючыя ды Ламмермур» (Лючыя)
  • Ж. Бізэ, «Іван Грозны» (Марыя)
  • Ж. Ф. Галеві, «Жыдоўка» (Прынцэса Еўдоксія)
  • П. Дзюсапен, «Medeamaterial» (Медэя)
  • Ж. Масне, «Папялушка» (Фея)
  • Дж. Пучыні, «Багема» (Мюзетта)
  • Ж. Офенбах, «Казкі Гофмана» (Алімпія)
  • Г. Пёрсел, «Каралева індзейцаў» (Донья Ісабель)
  • І. С. Бах, Магніфікат (сапрана)
  • Л. В. Бетховен, «Хрыстос на Маслічнай гары» (Серафім)
  • В. А. Моцарт, Рэквіем (сапрана)
  • И. Стравінскі, «Свадебка» (сапрана)
  • Дж. Вердзі, Рэквіем (сапрано)
  • І. Брамс, Нямецкі реквіем (сапрана)
  • Г. Ф. Гендэль, Dixit Dominus (сапрана)
  • К. Орф, Карміна Бурана (сапрана)
Remove ads

Прызнанне

Першыя прэміі на конкурсе вакалістаў у рамках Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, 2005[удакладніць]), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алматы, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнародным конкурсе вакалістаў у Галандыі, Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Кардыфскія галасы» (BBC Cardiff Singer of the World) (2015)[11].

Гран-Пры, прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твора Еппе Муляйна "Et fit lux" на Міжнародным конкурсе вакалістаў (2012) у Галандыі[12].

Лаўрэатка прэміі «Залатая маска» ў намінацыі «Опера — Жаночая роля» (2015)[13] за выкананне партыі Доньі Ісабель, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатр оперы и балету, Перм). Паўфіналістка Міжнароднага конкурсу «Опералія» Пласіда Дамінга.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads