Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ
Remove ads

Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Надзя Лежэ (фр.: Nadia Khodossievitch-Léger; 5 лістапада 1904 — 8 мая 1983) — французская мастачка беларускага паходжання.

Хуткія факты Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Асецішчы Віцебскай губерні, паводле іншых звестак у вёсцы Мажанка Мінскай губерні.

Напачатку 1920-х гадоў вучылася ва Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казіміра Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе з запрашэння Страмінскага прыехала ў Варшаву, вучылася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.

Вучылася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фернан Лежэ і Амадэ Азанфан. У 19271928 гадах удзельнічала ў выданні франка-польскага часопіса «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва.

У 1932 годзе развялася з Грабоўскім і выйшла замуж за Фернана Лежэ.

У канцы 1940-х гадоў пераехалі на жыхарства ў Gif-sur-Yvette каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салон для мастакоў і паэтаў. Пасля смерці Фернана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваннем яго творчасці.

Памерла ў Парыжы.

Remove ads

Зноскі

  1. Nadia LégerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q217595'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24255573'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1547776'></a>
  2. Nadia Khodossievitch // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads