Назаві мяне сваім імем

From Wikipedia, the free encyclopedia

Назаві мяне сваім імем
Remove ads

«Назаві мяне сваім імем» (англ.: Call Me by Your Name) — фільм рэжысёра Лукі Гуаданьіна, зняты па сцэнарыі Лукі Гуаданьіна, Джэймса Айворы і Уолтара Фазана, заснаваным на аднайменным рамане Андрэ Асімана. Прэм’ера стужкі адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 22 студзеня 2017 года[4].

Хуткія факты Назаві мяне сваім імем, Жанр ...

Фільм быў высока ацэнены крытыкаміПерайсці да раздзела «#Крытыка» і ганараваны шматлікімі міжнароднымі ўзнагародаміПерайсці да раздзела «#Узнагароды і намінацыі». Быў намінаваны на прэмію «Оскар» 2018 года ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і «Найлепшая песня»[5], атрымаўшы перамогу ў намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»[6].

Remove ads

Сюжэт

Лета 1983 года на поўначы Італіі. Сямнаццацігадовы Эліа Перлман жыве са сваімі бацькамі на загараднай віле. Да яго бацькі, прафесара археалогіі, прыязджае 24-гадовы амерыканскі аспірант Олівер, каб дапамагчы ў даследаваннях. Яго пасяляюць у сумежны з Эліа пакой.

Thumb
Кадр з фільма

Эліа прапануе Оліверу экскурсію па наваколлі. Той згаджаецца. Паступова яны праводзяць усё больш часу разам. Эліа пачынае сустракацца з Марсіяй. Пазней ён адпраўляецца разам з Оліверам і бацькам на раскопкі.

Падчас чарговай паездкі ў горад Эліа прызнаецца Оліверу ў сваіх пачуццях да яго. Але Олівер лічыць, што юнаку не варта казаць пра гэта ўслых. Пазней яны цалуюцца, аднак Олівер кажа, што ім варта спыніцца. Эліа пачынае больш часу праводзіць з Марсіяй, але не перастае думаць пра Олівера. Эліа пакідае запіску пад дзвярыма Олівера. Увечары яны сустракаюцца і займаюцца сексам.

Перад ад’ездам у Амерыку Олівер разам з Эліа едуць у Бергама. Там яны праводзяць тры дні і развітваюцца. Пасля развітання маці адвозіць Эліа дадому. Вярнуўшыся ў горад, ён сустракае Марсію. Дзяўчына кажа, што нягледзячы на разрыў, хоча застацца сябрамі. Бацькі падтрымліваюць засмучанага Эліа.

На Хануку Перлманам тэлефануе Олівер і паведамляе пра свае заручыны. Пасля непрацяглай размовы з Оліверам Эліа падыходзіць да каміна і доўга глядзіць на полымя.

Remove ads

У ролях

Thumb
А. Хамер і Ц. Шаламэ падчас прэс-канферэнцыі на Берлінскім МКФ, 2017
  • Цімаці Шаламэ — Эліа Перлман
  • Майкл Сталберг — містэр Перлман
  • Армі Хамер — Олівер
  • Аміра Касар — Анэла Перлман
  • Эстэр Гарэл — Марсія

Вытворчасць

Асноўныя здымкі фільма пачаліся ў маі 2016 года. 23 мая быў абвешчаны акцёрскі склад, у які ўвайшлі Армі Хамер, Цімаці Шаламэ і Майкл Сталберг[7].

Рэліз

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 22 студзеня 2017 на кінафестывалі ў Сандэнсе[4][8]. Ён таксама быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, 13 лютага 2017 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі[9][10] і Нью-Ёркскім кінафестывалі 3 кастрычніка 2017 года[11]. Рэліз стужкі ў ЗША адбыўся 24 лістапада 2017 года[12][13]. Першы афіцыйны трэйлер быў паказаны 1 жніўня 2017 года[14].

Саўндтрэк

Хуткія факты Назаві мяне сваім імем: Арыгінальны саўндтрэк да фільма, саўндтрэк розныя выканаўцы ...
Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Крытыка

«Назаві мяне сваім імем» атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 100% з сярэдняй ацэнкай 9.6/10 (грунтуючыся на 21 рэцэнзіі)[19]. На сайце Metacritic карціна атрымала 97 балаў з 100 (на аснове 9 водгукаў)[20].

Узнагароды і намінацыі

Больш інфармацыі Спіс узнагарод і намінацый (Не з’яўляецца вычэрпным), Кінапрэмія ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads