Напалеон Казіміравіч Чарноцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі
Remove ads

Напалеон Казіміравіч Чарно́цкі (13 ліпеня 1866(1866-07-13), Нача, Мінская губерня14 лютага 1937(1937-02-14)) — беларускі публіцыст, перакладчык.

Хуткія факты Напалеон Казіміравіч Чарноцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Са шляхецкага роду Чарноцкіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў сямейным маёнтку Нача Слуцкага павету. Выхоўваўся ў дэмакратычнай атмасферы. Скончыў Слуцкую гімназію (1887), у час навучання ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі. Быў адказным за тайную школьную бібліятэку, у якой апрача рускамоўных сацыялістычных выданняў было некалькі дзясяткаў польскіх кніжак, падараваных Эмай Дмахоўскай-Яленскай. Разам з Антонам Ражавым і іншымі гімназістамі перапрацаваў польскамоўную агітацыйную брашуру «Ojciec Szymon» («Бацька Шыман»), якую выдалі ў беларускамоўным варыянце на гектографе пад назвай «Дзядзька Антон» (1885).

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1894), атрымаў медыцынскую адукацыю. У Маскве ўваходзіў у тайныя студэнцкія гурткі сацыялістычнай накіраванасці. За ўдзел у хваляваннях 1890 быў выключаны з універсітэта і сасланы ў маёнтак бацькі пад нагляд паліцыі.

Працаваў урачом на Беларусі — у Міры, Іўі, Нясвіжы, Навагрудку і Свіслачы. У 1904—1905 гадах мабілізаваны на Маньчжурскі фронт. У 1908—1912 гадах у эміграцыі ў Канадзе. 3 1918 года ў Варшаве, пасля ў Вільні. У 1922 годзе ўступіў у Польскую партыю сацыялістычную (ППС)  (руск.). 3 1928 года працаваў лекарам на Валыні, з 1931 года ў Лідзе. У 1934 годзе пакінуў лекарскую практыку. 3 1936 года жыў у маёнтку Вялікая Лябёдка (цяпер Шчучынскі раён), заснаваў там плантацыю лекавых раслін. Памёр у Вялікай Лябёдцы, пахаваны ў Скрыбаўцах[1].

Remove ads

Творчасць, публіцыстыка

Першая літаратурная праца — удзел у перакладзе і выданні першага варыянта рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885, не выяўлена); браў удзел у выданні другога варыянта (1892; з М. Абрамовічам). Пераклаў на польскую мову апавяданне У. Караленкі «У дрэннай кампаніі» (каля 1887, не выяўлена, захаваліся 2 лісты Н. Чарноцкага да пісьменніка), на беларускую мову п’есы «Сватанне» А. Чэхава і «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага (1910). У артыкуле «Да пытання пра беларускую народную школу» (1908) выступіў у абарону беларускай мовы, з прыязнасцю пісаў пра творчасць Я. Коласа, паказаў добрае веданне беларускага фальклору. Аўтар сацыяльна-эканамічных брашур «Як будзе з зямлёю?» (1907) і «Што дзяліць, а што не, каб супакой быў на свеце», успамінаў пра рэвалюцыйны рух, М. Абрамовіча, публіцыстычных артыкулаў у «Нашай ніве» і «Вольнай Беларусі». Як публіцыст выступаў таксама ў выданнях «Минский курьер», «Głos» (Варшава), «Źródła mocy» (Вільня) і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Przyczynki do historii PPS // Księga Pamiątkowa PPS. Warszawa, 1923.
  • Marian Abramowicz (wspomnienie pośmiertne) // Przegląd Wileński. 1925. № 1.
  • Батлейкі з ваколіц Начы // Народны тэатр. Мн., 1983.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads