Наталля Віктараўна Гайда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Віктараўна Га́йда (1 мая 1939, г. Свярдлоўск) — беларуская спявачка (сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла кансерваторыю ў 1966, працавала ў тэатры оперы і балета ў Свярдлоўску. З 1969 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1970 — Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР[1].
Творчасць
Н. Гайдзе ўласцівыя артыстызм, эмацыйнасць, яе гераіні надзелены шчырасцю, жыццярадаснасцю, жаночай прывабнасцю. Выканаўца вядучых партый у класічнай і савецкай аперэтах[1]. Сярод іх: Насця («Несцерка» Р. Суруса), Ірына, Паўлінка («Пяе „Жаваранак“», «Паўлінка» Ю. Семянякі), Стэла («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Чаніта («Пацалунак Чаніты») Ю. Мілюціна), Батманова («Халопка» М. Стрэльнікава), Фяніса («Мудрагелістая закаханая» А. Рабава), Зорыка, Ганна Главарыи («Цыганскае каханне» і «Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Віялета, Марыца, Сільва («Фіялка Манмартра», «Марыца», «Сільва» І. Кальмана)[1].
Remove ads
Узнагароды
- Народная артыстка Беларускай ССР (1980).
- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1973).
- Ордэн «Знак Пашаны» (1986).
- Прыз «Хрустальная Паўлінка» (1992).
- Лаўрэатка тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992)
- Медаль Францыска Скарыны (1999).
- Ордэн Францыска Скарыны (2011).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (5 мая 1999) — за вялікі ўнёсак у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, актыўную грамадскую дзейнасць[2]
- Лаўрэат трэцяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі — за ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва (Мінск, 2014)[3].
- Спецыяльны прыз V Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў аперэты і мюзіклу імя В. Курачкіна (Екацярынбург, 2014)[4].
Зноскі
- Гайда Наталья Викторовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133-134. — 737 с.
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 мая 1999 года № 650 «О награждении Н.В.Гайды Почётной грамотой Совета Министров Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- Певица из Белоруссии получила приз жюри на конкурсе в Екатеринбурге — Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 17 чэрвеня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads