Наталля Віктараўна Гайда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Віктараўна Га́йда (1 мая 1939, г. Свярдлоўск) — беларуская спявачка (сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла кансерваторыю ў 1966, працавала ў тэатры оперы і балета ў Свярдлоўску . З 1969 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1970 — Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР[1].
Творчасць
Н. Гайдзе ўласцівыя артыстызм, эмацыйнасць, яе гераіні надзелены шчырасцю, жыццярадаснасцю, жаночай прывабнасцю. Выканаўца вядучых партый у класічнай і савецкай аперэтах[1]. Сярод іх: Насця («Несцерка» Р. Суруса), Ірына, Паўлінка («Пяе „Жаваранак“», «Паўлінка» Ю. Семянякі), Стэла («Вольны вецер » І. Дунаеўскага ), Чаніта («Пацалунак Чаніты») Ю. Мілюціна ), Батманова («Халопка » М. Стрэльнікава ), Фяніса («Мудрагелістая закаханая» А. Рабава), Зорыка, Ганна Главарыи («Цыганскае каханне » і «Вясёлая ўдава » Ф. Легара), Віялета, Марыца, Сільва («Фіялка Манмартра », «Марыца », «Сільва » І. Кальмана)[1].
Remove ads
Узнагароды
- Народная артыстка Беларускай ССР (1980).
- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1973).
- Ордэн «Знак Пашаны» (1986).
- Прыз «Хрустальная Паўлінка» (1992).
- Лаўрэатка тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992)
- Медаль Францыска Скарыны (1999).
- Ордэн Францыска Скарыны (2011).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (5 мая 1999) — за вялікі ўнёсак у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, актыўную грамадскую дзейнасць[2]
- Лаўрэат трэцяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі — за ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва (Мінск, 2014)[3].
- Спецыяльны прыз V Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў аперэты і мюзіклу імя В. Курачкіна (Екацярынбург, 2014)[4].
Зноскі
- Гайда Наталья Викторовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133-134. — 737 с.
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 мая 1999 года № 650 «О награждении Н.В.Гайды Почётной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» . Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- Певица из Белоруссии получила приз жюри на конкурсе в Екатеринбурге — Российская газета . Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 17 чэрвеня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads