Наталля Віктараўна Якубіцкая

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Віктараўна Якубіцкая (нар. 22 верасня 1971, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў з 2018 года, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Хуткія факты Наталля Віктараўна Якубіцкая, Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці[2].

У 2007 годзе скончыла Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2].

Працоўную дзейнасць пачала ў 1994 годзе эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама Мінскай вобласці.

У 1994—2007 гадах працавала на розных пасадах у СПК «Раніца-агра», участку «Світанак» РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» Смалявіцкага раёна.

З 2007 па 2008 гадах працавала ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне горада Мінска, камунальным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама».

З 2008 года па 2018 год працавала ў Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэце: выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях.

18 лютага 2018 года была выбрана дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Пекалінскай выбарчай акрузе № 21. За яе кандыдатуру было пададзена 72,92 % (11 667 галасоў), пры яўцы выбаршчыкаў 70,71 %[3].

27 лютага 2018 года абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[4].

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[5]. Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[2].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Мядзельскага, Лагойскага і Вілейскага раёнаў). З’яўляецца намесніцай старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Мінскага аблвыканкама, медалём «За бездакорную службу» III ступені, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 год»[2].

Мае падзякі Міністра эканомікі, старшыні Смалявіцкага райвыканкама[2].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads