Матылі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лускакрылыя, матылі (Lepidoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем, з’яўляецца адным з самых шматлікіх сярод насякомых.
Лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Еўропе налічваецца больш за 4000 відаў. У сусветнай фаўне апісана звыш 180 000 відаў.
На сённяшні дзень вельмі шматлікія віды знаходзяцца на грані знікнення, пераважна з-за знішчэння іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцый, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасці іх папуляцый.
Remove ads
Класіфікацыя
Сярод лускакрылых выдзяляюць 4 падатрады:
- Zeugloptera
- Aglossata
- Heterobathmiina
- Glossata
Жыццёвы цыкл
Жыццёвы цыкл лускакрылых праходзіць з поўным ператварэннем праз чатыры стадыі: яйка, лічынка, кукалка, імага.
Яйка
Усе лускакрылыя адкладваюць яйкі. Яйкі вельмі моцна адрозніваюцца паміж сабой, як па вонкавым выглядзе, так і па памерах і форме кладкі. Некаторыя віды адкладваюць за адзін раз некалькі тысяч яек.
Лічынка
Лічынкай лускакрылых з’яўляецца вусень. Вялікая частка вусеняў сілкуецца раслінамі, некаторыя спажываюць дрэва, плады і інш. На ніжняй губе вусеняў размешчана павуцінневая залоза. Перасоўваючыся, вусень пакідае за сабой след з павуціння. Шматлікія віды плятуць з павуціння коканы, іншыя з яго дапамогай змацоўваюць лісце харчовай расліны, утвараючы такім чынам камеру, у якой жывуць. З дасягненнем сталага ўзросту вусень ператвараецца ў кукалку.
Кукалка
Кукалка — гэта стадыя супакою лускакрылых, у гэты час праходзіць структурная перабудова арганізма. Кукалка з’яўляецца нерухомай. Некаторыя віды лускакрылых зімуюць на гэтай стадыі.
Імага
Кукалка ператвараецца ў дарослае насякомае — імага. Гэта форма з’яўляецца здольнай да размнажэння. Імага большасці відаў сілкуюцца нектарам кветак ці сокамі расліннага ці жывёльнага паходжання. Асноўная функцыя гэтай стадыі жыццёвага цыклу — размнажэнне і рассяленне.
Remove ads
Галерэя
- Parnassius phoebus
Гл. таксама
Літаратура
- Матылі́, лускакрылыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 470. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Биологический энциклопедический словарь. / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. (руск.)
- Бабочки, чешуекрылые // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Лускакрылыя Еўропы (ням.) (англ.) (польск.) (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads