Нешчарда (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Не́шчарда — рака ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дрыса.
Remove ads
Назва
Назва ракі паходзіць ад назвы возера Нешчарда, з якога рака выцякае. Азёрная назва — балцкага паходжання.
Назву складаюць прыстаўка Ne- і корань skard-. З дапамогай прыстаўкі Ne- аформленыя назвы задзвінскіх азёраў Не́вежа, Няклея, Нядружна і інш. Яна ж у літоўскіх гідронімах тыпу Nestrėvis «Нецякучае (возера)» (ад strėvus «плыткі, цякучы»)[1].
Корань skard- у літоўскіх гідронімах тыпу Skardis, Skardžius, Skardelis, Skard-upis. Ад літоўскага skardis «круты схіл, бераг», skardyti «адсякаць, адразаць, аддзіраць»[2]. Далей да індаеўрапейскага *(s)ker-d-[3].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выцякае з возера Нешчарда за 1 км паўночны ўсход ад вёскі Парэчча, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Прыхабы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Асноўны прыток — рака Расонка (справа).
На вадазборы азёры займаюць да 9 % плошчы — Нешчарда, Валуйскае, Бродна, Вусце, Вярхоўна, Галіна, Глухое, Доўгае, Камарынец, Круглае, Расамачынскае, Свярынаўскае і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads