Свабода (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі (да 1920-х гг. Новыя Валокі) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свабо́да[1] (трансліт.: Svaboda, руск.: Свобода; да 1920-х гг. — Новыя Валокі, або Новыя Увалокі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на беразе ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII стагоддзі ўласнасць Ратынскіх, у пачатку XIX стагоддзя набыта Янішэўскімі. Прыкладна ў 1830-х гадах Новыя Валокі куплены Каржанеўскімі[2]. За прыгонным правам да маёнтка належала 68 вясковых гаспадарак, было каля 244 валок зямлі разам з фальваркам Красны Бераг[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Як апісваў Аляксандр Ельскі ў канцы XIX стагоддзя, пры Новых Валоках у Свіслачы вадзілася асаблівая і смачная рыба, званая выразуб, а гаспадары атрымлівалі значны прыбытак ад права прапінацыі (вырабу алкаголю) і дужага млыну[2]. Паводле перапісу 1908 года маёнтак Новыя Увалокі (Новыя Уволоки)[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак Свабода. У 1926 годзе было 17 двароў[4]. Да вайны на рацэ стаяў млын, дзейнічала пільня, у будынку колішняй сядзібы была школа[5]. Вёску наведваў пісьменнік Янка Маўр[5].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Remove ads
Насельніцтва
Страчаная спадчына
- Рэшкі сядзібы (XIX ст.?)[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads