Ножніцы (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ножніцы — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 36 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Ножніцы.
Плошча паверхні возера 0,72 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 5,6 м, сярэдняя 3,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн. м³. Плошча вадазбору 1,76 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,3—0,7 м), пясчаныя, пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і спадзістая, пашыраецца ў залівах. Дно выслана сапрапелем. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю (да 5 метраў[1]).
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі[1]. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4 м. Уздоўж берагоў палоса трыснягу шырынёй да 15 метраў і да глыбіні 2 м[1].
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, карась, лінь і іншыя рыбы.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads