Нацысцкая расавая палітыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацысцкая расавая палітыка — сукупнасць палітык і законаў, якія праводзіліся ў нацысцкай Германіі пры дыктатуры Адольфа Гітлера і заснаваны на псеўданавуковых і расісцкіх дактрынах, якія сцвярджаюць перавагу меркаванай «арыйскай расы», якая прэтэндуе на навуковую легітымнасць.

Нацыянал-сацыялізм ставіў за мэту стварэнне і зацвярджэнне на досыць шырокай тэрыторыі «расава чыстай» дзяржавы «арыйскай расы», якая мае ўсё неабходнае для шчаснага існавання на працягу няпэўна доўгага часу («Тысячагадовы рэйх»)[1].
Згодна з прынцыпамі расавай гігіены галоўным аб’ектам пераследу сталі яўрэі, якія былі пазбаўлены правоў грамадзянства, магчымасці працаваць на дзяржаўнай службе, мець прыватную практыку і ўласны бізнес, мець шлюб з немцамі і мець адукацыю. Іх уласнасць і прадпрыемствы рэгістраваліся і падвяргаліся канфіскацыі. Увесь час здзяйсняліся акты гвалту, і афіцыйная прапаганда распальвала (або падагравала) сярод этнічных немцаў пачуцці прадузятасці і нянавісці да яўрэяў. Пазней яўрэі былі падвергнуты планамернаму знішчэнню. Аналагічныя дзеянні здзяйсняліся ў адносінах да цыган, славян, псіхічнахворых, інвалідаў, гомасексуалаў і шэрагу іншых катэгорый людзей, якія лічыліся «недачалавекамі».
![]() |
Любое расавае змешванне скажае гарманічную карціну расы. Нардычная галава, пасаджаная на ўсходняе цела, выглядае неэстэтычна. У дадатак да гэтага, існуюць усе тыя віды шкоды фізічнаму, а, асабліва, псіхічнаму здароўю, якія багатыя змешваннем рас. | ![]() |
Яўрыі паслядоўна выключаліся з палітычнага і эканамічнага жыцця Рэйха, а таксама са сфер навукі і мастацтва. «Расава чужымі» называліся марксізм і іншыя рацыяналістычныя напрамкі філасофіі як «народжаныя Талмудам». Па такіх жа крытэрыях ацэньваліся і дакладныя навукі, выкарыстоўвалася паняцце «нямецкай (арыйскай) фізікі», якая супрацьпастаўляецца «яўрэйскай» (у прыватнасці тэорыі адноснасці). Заяўлялася аб яўрэйскіх каранях у шэрагу новых напрамкаў выяўленчага мастацтва (сюррэалізм, дадаізм, экспрэсіянізм), якія аб’ядноўваліся пад назвай «дэгенератыўнае мастацтва».
Антысеміцкія ідэі падтрымлівалі нямецкія генетыкі, некаторыя з іх затым заняліся актыўнай прапагандай іх, што служыла апорай для ўладаў, якія праводзілі расавую палітыку[2].
![]() |
Асноўныя паняцці |
Дыктатура • Правадырызм • Правая ідэалогія • Шавінізм • Расавая палітыка • Мілітарызм • Антыдэмакратызм |
Ідэалогія |
Фёлькішэ бевегунг • «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш • Нюрнбергскія расавыя законы • Расавая тэорыя Гюнтэра • Расавая палітыка • «Міф дваццатага стагоддзя» |
Гісторыя |
Трэці рэйх • Ноч доўгіх нажоў • Крыштальная ноч • Другая сусветная вайна • Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання • Катастрофа еўрапейскага яўрэйства • Халакост • Нюрнбергскі працэс |
Асобы |
Адольф Гітлер • Відкун Квіслінг • Войцех Тука • Генрых Гімлер • Герман Герынг • Рудольф Гес |
Арганізацыі |
НСДАП • СА • СС • Гітлерюгенд • Вервольф • Саюз нямецкіх дзяўчат • Юнгфольк • Саюз дзяўчынак • Зімовая дапамога • Германскі працоўны фронт • Сіла праз радасць • Вера і прыгажосць • Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус • авіякорпус • народная дабрачыннасць • жаночая арганізацыя • саюз студэнтаў • саюз урачоў • саюз настаўнікаў • саюз юрыстаў • саюз дапамогі ахвярам вайны) |
Нацысцкія партыі і рухі |
Венгрыя • Паўночны Каўказ • Бельгія • Нідэрланды • Чачня • Нарвегія • Латвія • Беларусь |
Роднасныя паняцці |
Фашызм • Антыкамунізм • Неанацызм • Інтэгральны нацыяналізм • Нацысцкі акультызм |
Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм» |
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads