Няміраў (Падляскае ваяводства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нямі́раў[2] (польск.: Niemirów, падляск.: Nymyróvo[3]) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Мельнік Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2006 год — 240 чалавек. Размешчана на рацэ Буг, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Мельніка, за 25 км ад Сямяцічаў, каля беларуска-польскай граніцы.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Відаць, у XI—XV стагоддзях у вёсцы сучаснага Нямірава існавала заселенае гарадзішча[4]. Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча пад назвай Нівічы датуецца 1495 годам. У 1496 годзе ўладальнікам вёскі быў Хведзька Храптовіч, пазнейшы падскарбі вялікі літоўскі[5]. У 1548 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Нівічы Станіславу Няміры, які збудаваў тут каля даўняга гарадзішча ўмацаваную сядзібу роду Няміраў.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нівічы перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе кашталян падляшскі Станіслаў Няміра надаў Нівічам статус мястэчка і змяніў іх назву ў гонар свайго дзеда — С. Няміры. У 1620 годзе тут збудавалі драўляны касцёл. Першы пісьмовы ўспамін пра яўрэйскае насельніцтва Нямірава датуецца 1708 годам, але яно ніколі не было вялікім[6]. Па пажары 1775 года, у якім згарэў драўляны касцёл, у 1780—1790 гадах у мястэчку збудавалі новы мураваны касцёл[4]. Уладальнікам Нямірава ў той час быў Міхал Чартарыйскі, а самое мястэчка налічвала 19 мяшчанскіх дамоў і 64 сялянскія[7][8].
Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года каля сучаснага Нямірава праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расійскім падзеламі, мястэчка апынулася ў Бельскім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. У час паўстання 1863 года жыхары Нямірава падтрымалі дзеянні паўстанцаў, за што ў 1866 годзе расійскія ўлады ліквідавалі тутэйшую парафію. На 1894 год у мястэчку было 106 будынкаў[4].
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Няміраў занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Няміраў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Радзівілаўцы Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. У гэты час тут было 120 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Няміраў акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Няміраў увайшоў у склад БССР, у Брэсцкую вобласць. Савецкія ўлады выселілі жыхароў мястэчка з прычыны яго размяшчэння ў пагранічнай зоне з Трэцім Рэйхам. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года Няміраў зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Германіі, жыхары вярнуліся ў свае дамы. У 1944 годзе статус Нямірава панізілі да вёскі[4]. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі вёску Польскай Народнай Рэспубліцы.
Remove ads
Славутасці

- Гарадзішча на Замкавай гары
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
- Касцёл Святога Станіслава[5] (1780)
- Могілкі іўдзейскія
Страчаная спадчына
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзіба Няміраў (XVI ст.)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads