Скідалька

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скі́далька, Скі́даліца, Скідаля́нка, Скі́дзелька[1], Скідзяліца[1], Скідзялянка[1] — рака ў Беларусі, у Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Хуткія факты Скідалька, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Корань Skid- у літоўскім гідроніме Skid-upys[2]. Звязана з літоўскім skidyti, skisti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца». Далей да індаеўрапейскага *(s)k(h)ed- «расколваць, раскідаць»[3]. Водныя назвы, утвораныя ад каранёў з падобнай семантыкай, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[4].

Пашыральнік -el- у назве недалёкай адсюль нёманскай ракі Зецела (Zietela > Дзятлаўка). Назва Зецела другасная, ад яцвяжскай назвы возера *Zeitō[5]. Пашыральнік -el- таксама ў назве ракі Дрысела на Павоччы (каля Разані), у якой корань той жа, што і ў назве дзвінскай Дрысы.

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 28 км, 20 км з іх у Мастоўскім раёне[6]. Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰.

Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заполле Мастоўскага раёна, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашы Гродзенскага раёна.

Прытокі: рака Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця ракі Спушанка ў межах горада Скідзель) каналізаванае.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads