Няслуха

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няслуха, Неслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна.

Хуткія факты Няслуха, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслуха — верхнепадняпроўскія рачныя назвы Несла і Неслаўка, верагодна, з балцкага (Лер-Сплавінскі лічыў назву Неслаўка славянскай)[1].

Той жа пашыральнік -l- у першай аснове *Is-l- двухасноўнай назвы ракі Іслач (< Is-l-, Ak-). Яго вакалізаваны варыянт -el- у назвах *Скідзела, Зецела, Ясельда (< *Jas-el-, -(U)da).[крыніца не пазначана 95 дзён]

Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.[крыніца?]

Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[ru][2] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[3].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 32 км[4]. Плошча вадазбору 422 км²[5]. Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе.

Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч).

Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads