Ніна Ляўковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніна Ляўковіч
Remove ads

Ні́на Паўлаўна Абра́мчык (дзявочае Ляўковіч; літаратурны псеўданім Ніна Раса; 10 сакавіка 1916 — 27 студзеня 2003[1]) — беларуская грамадcка-палітычная дзяячка, пісьменніца. Жонка Міколы Абрамчыка.[2]

Хуткія факты Ніна Абрамчык, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Ніны Ляўковіч на могілках Пер-Лашэз у Парыжы

Да 1922 года была з бацькамі ў бежанстве. З 1926 па 1932 г. вучылася ў пачатковым вучылішчы ў Шанах. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, з кастрычніка 1937 года вучылася на агранамічным факультэце ў Віленскім універсітэце, член Беларускага студэнцкага саюза. З восені 1939 году настаўнічала ў Смаляніцы на Пружаншчыне[3].

Ад 1941 году жыла ў Берліне, дзе пабралася шлюбам з Міколам Абрамчыкам, працягвала вучыцца па спецыяльнасці ў Берлінскім універсітэце. Працавала ў газеце «Раніца» і Беларускім камітэце самапомачы. У 1943 г. разам з мужам пераехала ў Парыж (Абрамчык быў высланы з Берліна пад нагляд гестапа). Пісала апавяданні пад псеўданімам Ніна Раса. У 1947 г. выдала адзіны нумар перыёдыка Беларускага жаночага аб’яднання ў Францыі «Беларуска». У 1955 г. нарадзіла сына Альгерда.

Пасля смерці мужа адмовілася аддаць беларускай грамадзе архіў Рады БНР і амаль абарвала кантакты з беларусамі. Скончыла двухгадовы курс «Цывілізацыя Францыі» ў Сарбоне, наведвала курсы па падрыхтоўцы выкладчыкаў французскай мовы за мяжой. Працавала ў Musée de l’Homme ў Парыжы. Публікавала ў французскіх навуковых часопісах свае тэксты, прысвечаныя беларускай традыцыйнай культуры. Жыла ў прыгарадзе Парыжа Вілепэнт.

Памерла 27 студзеня 2003 года. Пахаваная ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз каля свайго мужа.[2]. У некаторых крыніцах памылкова падаецца дата смерці як 2004 год, аднак на помніку ўказаны 2003 год.[1]

Remove ads

Выдавецкая дзейнасць

Беларускі камітэт самапомачы ў Берліне ў другой палове 1942 году пачаў спарадычна выпускаць кнігі і брашуры, што было заслугай Міколы Абрамчыка і ягонай жонкі. Улетку 1942 году Абрамчыкамі былі выдадзеныя «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Ад родных ніў» Ларысы Геніюш. Першая з іх была перадрукам даваеннага віленскага выдання, а другую падрыхтаваў да друку Вітаўт Тумаш, карыстаючыся тэкстамі, апублікаванымі ў «Раніцы» і атрыманымі ад аўтаркі з Прагі. Абедзве кнігі былі адначасова надрукаваныя ў пражскай друкарні «Палітыка» і ў верасні 1942 году рэкламаваліся на старонках «Раніцы».

Ніна Абрамчык таксама апрацавала і выдала ў 19421943 гадах некалькі кніг:

  • «Беларусь у песьнях», зборнік папулярных песень і патрыятычных вершаў.
  • «Гісторыя Беларусі ў картах», апрацаваная паводле лекцыяў, якія ў 1941—1942 гады чытаў Мікола Абрамчык на курсах беларусазнаўства ў Берліне, выйшла накладам 3500 асобнікаў і распаўсюджвалася ў беларускіх школах Беласточчыны і Варшавы.
  • «Калядныя песьні», зборнік 20 беларускіх калядак у апрацоўцы святара Віктара Шутовіча.
  • «Пад гоман вясёлы», зборнік 30 беларускіх папулярных песень, рамансаў і прыпевак.
Remove ads

Даследніцкая дзейнасць, творчасць

Ніна Абрамчык, апрача выдавецкай дзейнасці, пісала вершы, апавяданні. І дасюль малавядомай застаецца даследніцкая дзейнасць дыяспарнай дзяячкі па-французску. Яна працавала ў Музеі чалавека ў Парыжы. У канцы 1990-х гадоў у французскіх навуковых часопісах («Eurasie», «Ethnozootechnie») з’яўляюцца артыкулы фалькларысткі і этнолага Ніны Абрамчык (une ethnologue Nina Abramtchik)[4]. На ейныя даследаванні жаночай традыцыйнай культуры спасылаюцца квебекскія даследніцы (Pauline Greenhill, Diane Tye, 1997 год)[5].

У часопісе «Eurasie» Ніна Абрамчык надрукавала грунтоўныя артыкулы, прысвечаныя розным аспектам традыцыйнай культуры беларусаў. У нумары за 1994 год супрацоўніца Музея чалавека апублікавала даследаванне «Le lin chez les Biélorussiens, un exemple de sacralité locale» (Лён у беларускай культуры, прыклад мясцовай сакральнасці)[4]. У 1999 годзе Ніна Абрамчык апублікавала падобныя фальклорныя апісанні і аналіз, што датычыць месца і значэння каня ў традыцыйнай культуры беларусаў: «Le cheval en Biélorussie. Contes et emblèmes» (Конь у беларускай культуры. Казкі і cымбалі). Артыкул з’явіўся ў калектыўным зборніку, што быў прысвечаны вобразу і месцу каня ў еўрапейскай культуры[6]. У 2000 годзе даследніца напісала артыкул пра гісторыю і значэнні колераў у беларускай культуры «Couleurs de Biélorussie (Belarus)» (Колеры Беларусі)[4].

Публікацыі

  • Вогненны камень (Палеская легенда) // Ранiца. № 35 (5.09.1943), с. 4.
  • Le lin chez les Biélorussiens, un exemple de sacralité locale. (La Biélorussie, dép. Polesie, reg. Pruzana, villages: Kuplin, Kruhlaïe, Sanie) // Eurasie, 1994, p. 51-58.
  • Le cheval en Biélorussie. Contes et emblèmes // Eurasie, 1999, p. 165-171.

Зноскі

  1. Ушанаваньне памяць М. Абрамчыка(недаступная спасылка). Палітыка. Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне (27 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 28 лістапада 2015.
  2. Жыццяпіс з асабістай справы студэнткі Віленскага ўніверсітэта.
  3. Undisciplined Women: Tradition and Culture in Canada. Pauline Greenhill and Diane Tye, eds. Montreal and Kingston: McGill-Queen’s University Press, 1997.
  4. Abramtchik Nina (1996), Le cheval en Biélorussie. Contes et emblèmes // Le cheval en Eurasie. Pratiques quotidiennes et déploiements mythologiques, Paris, L’Harmattan, p. 165—171.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads