Она Міцюце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Она Міцюце (літ.: Ona Miciūtė; 14 снежня 1909, Вільня, Расійская імперыя — 2 лютага 1973, Вільня, Літоўская ССР) — літоўская паэтэса і перакладчыца.

Хуткія факты Она Міцюце, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Вільні ў працоўнай сям’і, дзе пастаянна адчуваўся недахоп хлебу. Акрамя Оны, у сям’і былі яшчэ дзве сястры і брат, таму голад і галеча былі звычайнай справай. Аднак з першых дзён свядомага жыцця яна горача ішла да навукі. Жывучы ў прытулку, скончыла пачатковую школу. Пазней скончыла Віленскую гімназію Вітаўта Вялікага, дзе жыла ў студэнцкім інтэрнаце. Пасля заканчэння гімназіі і атрымання стыпендыі Віленскага Літоўскага камітэта, у 1932 г. паступіла на аддзяленне гуманітарных навук Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, выбраўшы паланістыку (у праграму таксама ўваходзіла дысцыпліна бібліятэказнаўства) і другі кірунак — літуаністыка. У 1937 годзе скончыла Віленскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «польская мова і літаратура»[1].

Супрацоўнічала з літаратурнымі выданнямі «Varsnos» і «Varpos». Удзельнічала ў працы Віленскага літоўскага мастацка-літаратурнага таварыства і Віленскага літоўскага студэнцкага саюза. У 1939—1941 гг. працавала на Віленскім радыё перакладчыцай на польскую і літоўскую мовы. У гады гітлераўскай акупацыі да красавіка 1942 года працавала бібліятэкаркай. У 1944—1950 гг. працавала старшай бібліёграфкай Інстытута літоўскай літаратуры і загадчыцай аддзела рукапісаў літоўскай літаратуры[1].

У той час яна напісала навуковую працу «Рукапісная спадчына Сіманаса Даўкантаса» (выданне Інстытута літоўскай літаратуры)[1].

Муж Оны Міцюце — беларускі дзеяч і літаратуразнаўца Янка Шутовіч быў арыштаваны органамі НКУС 19 лістапада 1944 года і прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Паэтка была выключана з Саюза пісьменнікаў Літвы і звольненая з працы[1].

Забытая, ігнараваная, з слабым здароўем, яна працавала бібліятэкаркай у школе, перакладала польскую літаратуру, вылівала ў дзённіку горкую праўду пра савецкую акупацыю і дачакалася вяртання мужа з лагераў. Яе творы за савецкім часам доўга не друкаваліся[2].

Памерла ў 1973 годзе ў Вільні.

Remove ads

Творчасць

Першыя вершы паэткі былі апублікаваны ў 1929 годзе[3].

У 1938 годзе Віленскае Літоўскае мастацка-літаратурнае таварыства выдала яе першы зборнік лірыкі «Žiburiai pelkėse» («Агні на балотах»)[4].

Яе светапогляд і паэтыка неарамантычныя, творчасць блізкая да паэзіі С. Нерыс. Пісала вершы для дзяцей, напісала п’есу «Stebuklingoji dėžutė» («Скрыня шчасця», 1957), аўтабіяграфічную аповесць пра дзяцінства «Першая галінка» («Pirmoji šakelė», 1972). Перакладала на літоўскую мову творы польскіх пісьменнікаў Е. Анджэеўскага, М. Дамброўскай, Я. Парандоўскага і інш[3].

У 1979 годзе пасмяротна выйшаў зборнік вершаў «Rudens gėlės» («Восеньскія кветкі»)[4].

Remove ads

Творы

  • Žiburiai pelkėse, 1938.
  • Išdaigėlė, vaikams, 1959.
  • Pavasarėlio puokštė, vaikams, 1969.
  • Slėnių paukščiai, 1971.
  • Pirmoji šakelė, autobiografinė apysaka, 1972.
  • Rudens gėlės, rinktinė, 1979.

Зноскі

  1. Ona Miciūtė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XV (Mezas-Nagurskiai). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009. 32 psl.
  2. Alma Lapinskienė. «Aš — tik Vilnelė…» Vilniaus krašto lyrikė Ona Miciūtė, tekstai.lt, http://www.tekstai.lt/component/content/article/3112-alma-lapinskiene-as-tik-vilnele-vilniaus-krasto-lyrike-ona-miciutr
  3. Marija Macijauskienė. Nepabūgusi sunkumų. XXI amžius, 2004 m, http://www.xxiamzius.lt/numeriai/2004/12/15/atmi_03.html Архівавана 23 ліпеня 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads