Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Remove ads

Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія (балг.: Орден «Светите Равноапостоли Кирил и Методий») — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода царства Балгарыя, уведзена 18 мая 1909 года ўказам цара Фердынанда I. Ім узнагароджваліся вайсковыя, духоўныя і цывільныя асобы, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.

Хуткія факты Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, Арыгінальная назва ...
Thumb
Зорка ордэна

За час існавання ордэна ім былі ўзнагароджаны 9 балгараў і 52 замежнікі.

Пасля вераснёвага перавароту ў Балгарыі і запанавання левых сіл ордэн быў ліквадаваны. Сёння ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ўсё яшчэ захоўваецца Балгарскім Царскім домам у выгнанні, як дынастычная ўзнагарода.

Remove ads

Палажэнне аб узнагародзе

Для ўзнагароджвання вайсковых, духоўных і цывільных асоб, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.

Апісанне

Знак і ланцуг ордэна

Больш інфармацыі Знак орэна, Ланцуг ордэна ...
Remove ads

Узнагароджаныя ордэнам

Падданыя Балгарыі:

  • Фердынанд I, цар Балгарыі (Вялікі Магістарскі ланцуг);
  • Барыс III, цар Балгарыі;
  • Кірыл, князь Прэслаўскі;
  • Ёсіф I, Экзарх Балгарскай праваслаўнай царквы;
  • Іван Гешаў, прэм’ер-міністр;
  • Васіл Радаславаў, прэм’ер-міністр;
  • Іван Вазаў, народны пісьменнік;
  • Сімяон, Мітрапаліт Варненскі і Прэслаўскі;
  • Данаіл Нікалаяў, генерал пяхоты.

Кіраўнікі замежных дзяржаў:

У перыяд пасля Першай сусветнай вайны ордэнам узнагароджваліся кіраўнікі дзяржаў, а гэтаксама палітычныя кіраўнікі краін Восі:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Денков, В. (2001) Български ордени и медали, Сафія: Кібела.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads