Міклаш Хорці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міклаш Хорці
Remove ads

Міклаш Хорці (18 чэрвеня 1868, г. Кендэрэш, Венгрыя — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзеяч Венгрыі. Контр-адмірал (1918).

Хуткія факты Міклаш Хорці, 4-ы рэгент Каралеўства Венгрыі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў ваенна-марскую акадэмію ў г. Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Венгрыі. У Першую сусветную вайну камандаваў крэйсерам, ВМФ (з 1918); у 1918 падавіў паўстанне ваенных маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 ваенны міністр венгерскага ўрада ў г. Сегед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі. Пасля яе падзення праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Венгерскага каралеўства (якое не мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у знешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Германію, на баку якой Венгрыя ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрніраваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.

Remove ads

Зноскі

1. Miklos Horthy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Admiral Miklós Horthy // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Хорти Миклош // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Lundy D. R. The Peerage

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads