Павел Вайцяхоўскі

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Вайцяхоўскі (польск.: Paweł Wojciechowski; нар. 24 красавіка 1990, Мальчыцы, Уроцлаўскае ваяводства, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клуба «Рэсовія» з Жэшава.

Хуткія факты Павел Вайцяхоўскі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

«Херэнвен»

У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрландскага клуба «Херэнвен» у матчы супраць АЗ. За свой першы сезон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сезоны Павел не здолеў стаць іграком асноўнага складу клуба.

«Вілем II»

Пасля сезона 2009/10 перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных звязкаў[3]. Пасля вяртання працягваў выступаць за клуб. Пасля сканчэння кантракта з нідэрландскім клубам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клубах «Лехія» і «Краковія», аднак у абодвух выпадках іграку не спадабаліся іх умовы.

«Мінск»

У жніўні 2012 года перабраўся ў футбольны клуб «Мінск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[4]. У мінскім клубе адразу стаў сталым іграком асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаў адным з лепшых легіянераў нацыянальнага першынства[5].

У пачатку 2013 таксама заставаўся асноўным іграком. 17 сакавіка 2013 года ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Гомеля» дапамог клубу вырваць перамогу — пры ліку 0:2 Павел спачатку заработаў пенальці, потым забіў і нарэшце аддаў галявую перадачу, і ў выніку «Мінск» перамог 3:2 і прайшоў у паўфінал (пазней клуб выйграў Кубак). 30 сакавіка 2013 года ў матчы першага тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Анры Хагушам і выбыў да канца сезона 2013.

«Завіша»

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Мінск» і ў студзені 2014 года перайшоў у клуб «Завіша» з польскай Экстраклясы[6]. Разам з «Завішай» стаў уладальнікам Кубка Польшчы, хоць у фінальным матчы на полі не з’яўляўся.

«Шахцёр»

У жніўні 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7]. У салігорскім клубе часцей толькі выхадзіў на замену, бо не здолеў да канца аднавіцца ад траўмы. У сезоне 2014 за 11 матчаў забіў 2 галы.

У пачатку 2015 года заставаўся ў складзе «Шахцёра», хоць значную частку перадсезоннай падрыхтоўкі прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У красавіку 2015 па сямейных абставінах разарваў кантракт з салігорскім клубам[8].

Вяртанне ў Польшчу

У кастрычніку 2015 года стаў іграком клуба другога польскага дывізіёна «Хробры» з Глогава[9]. У ліпені 2017 года перабраўся ў іншы клуб Першай лігі — апольскую «Одру». У студзені 2018 года перайшоў у хожаўскі «Рух». У ліпені 2018 года адправіўся ў Другую лігу Польшчы, папоўніўшы склад «Гурніка» з Лэнчны, дапамог гэтаму клубу выйсці ў Першую лігу, а потым і ў Экстраклясу.

У студзені 2022 года перайшоў у «Рэсовію».

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads