Павел Васільевіч Харламповіч

Беларускі нумізмат, даследчык манетных скарбаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Васільевіч Харламповіч (4 лютага 1884, в. Рагачы, Пружанскі павет (Расійская імперыя), Гродзенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — 13 мая 1953, Пенза, РСФСР) — беларускі нумізмат. Першы беларускі даследчык манетных скарбаў Беларусі.

Хуткія факты Павел Васільевіч Харламповіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1908)[1], потым юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Працаваў у судовых установах.

У 19201925 гадах член Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў. У 2-й палове 1920-х гадоў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея. У 1928 годзе прымаў удзел у археалагічных даследаваннях курганных могільнікаў каля Заслаўя. Член гісторыка-археалагічнай і этнаграфічнай секцый Інстытута беларускай культуры. Выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1929 годзе пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 года высланы на Поўнач СССР.

З 1946 працаваў у Пензенскім абласным краязнаўчым музеі намеснікам дырэктара па навуковай рабоце.

Remove ads

Творы

Thumb
Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага Дзяржаўнага Музея. Менск, 1927
  • Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. — С. 303—344.
  • Монетні знахідкі на Першомайщіні // ВОКК. Секція археологія. — 1930. — № 4/5. — С. 153—154. (укр.)
  • Нумізматічні знахідкі на Першомайщіні, що надійшлі до краезнавчого округового Першомайського музею за час з 18/XII 1927 р. по 18/XII 1929 р. // ХрАМ. — 1931. — № 3. — С. 57 — 65. (укр.)
  • Праскія грошы ў беларускіх манетных скарбах // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. — С. 293—302.
  • Пяцігоддзе Беларускага дзяржаўнага музея // Наш край. — 1927. — № 1. — С. 10 — 16.
  • Справаздача Беларускага дзяржаўнага музея // Асвета. — 1925. — № 3. — С.
Remove ads

Зноскі

  1. Алфавитный список студентов, фармацевтов и посторонних слушателей Императорского Варшавского университета на 1910-1911 академический год. С. 166.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads