Павел Генадзевіч Часноўскі

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Мінск».

Хуткія факты Павел Часноўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ і мінскага МТЗ-РІПА, пасля перайшоў у «Віцебск», дзе стаў асноўным брамнікам. У 2009 годзе трапіў у латвійскі «Вэнтспілс», за які гуляў на групавым этапе Лігі Еўропы. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў другім брамнікам барысаўскага БАТЭ.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да лістапада. У пачатку сезона 2014 асноўным брамнікам жодзінскага клуба быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 года Часноўскі вярнуў сваё месца ў старце.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У сезоне 2015 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[6]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сезоне 2016 правёў ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[7] і неўзабаве стаў іграком «Мінска»[8], дзе таксама стаў першым брамнікам. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[9].

У пачтаку 2018 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Клімовіча, у сезоне 2018 згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[11]. Са жніўня 2019 года, пасля пераходу Клімовіча ў расійскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[12].

У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара. У 2021 годзе, пасля таго як клуб папоўніў Сяргей Чэрнік, быў выведзены з асноўнага складу, аднак застаўся ў «Шахцёры» ў складзе дубля. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру.

Remove ads

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць у салігорскім «Шахцёры» трэнерам брамнікаў юнацкіх каманд. У пачатку 2023 года стаў трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе салігарчан. У студзені 2024 года пакінуў «Шахцёр»[13] і хутка ўвайшоў у трэнерскі штаб «Мінска»[14].

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[15].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў, быў асноўным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads