Павел Сапега (ваявода новагародскі)
(пам. 1579) ваявода новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Іванавіч Сапега (каля 1490 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляшскі (1556—1558) і новагародскі з 1558.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і яго першай жонкі. Меў братоў Міхаіла і Фёдара. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.
Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 гадах, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 годзе.
Браў удзел у васьмі соймах на працягу 1559—1568 гадоў. Быў праціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцця — кальвінізм.
Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, з якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, з якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Пахавалі Паўла Сапегу ў царкве Св. Троіцы ў Вільні.
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads