Коўра малая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Коўра малая
Remove ads

Коўра малая або пага́нка малая (Tachybaptus ruficollis) — вадаплаўная птушка атрада паганкападобных. Самая малая з коўраў Палеаарктыкі. Народная назва нырчык.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 23-29 см, размах крылаў 36-45 см, маса 125-214 г. Самцы крыху буйнейшыя за самак. Адрозніваецца выразна кароткай шыяй. У гнездавым апярэнні цёмна-бурая з рудой шыяй і светла-жоўтай плямкай каля асновы дзюбы. У зімовым апярэнні святлейшыя, без рудой шыі. Махавыя пёры, спод крыла белыя; другасныя махавыя — белыя з бурым на канцах. Дзюба чорная, з белым або жоўтым канцом. Ногі цёмна-аліўкавыя. Ад іншых паганак адрозніваецца адсутнасцю на галаве ўпрыгожвальных пёраў. Голас: высокае, падобнае на трэль «бры-бры-бры-бры» або «бі-бі-бі-бі», а таксама нядоўгія адзіночныя выгукі «уіт», «уіт-уіт».

Remove ads

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа акрамя поўначы, Паўднёвая, Цэнтральная і Усходняя Азія, астравы Малайскага архіпелага, а таксама Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка. Насяляе невялікія па плошчы вадаёмы са стаячай вадой (часта сажалкі), парослыя над- і падводнай расліннасцю. Паўночныя папуляцыі пералётныя, на поўдні арэала — аселыя. На Беларусі нешматлікі гняздуючы пералётны і ў невялікай колькасці зімуючы від. Прылятае да крыгалому.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пераважна воднымі насякомымі, апалонікамі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі.

Гняздуецца парамі або невялікімі калоніямі. Гняздо плаваючае, сярод рэдкай расліннасці. Гэта вільготная куча з гніючых водных раслін (рагоз, асокі), часта з прымессю хвашчоў, па краях гнязда лісточкі раскі, дыяметр надводнай часткі каля 15 см.

Яйкі (5-7) з аднолькава вострымі канцамі, белыя, часта з жоўта-карычневым адценнем. Памеры: 37 х 25 мм. Наседжванне з першага адкладзенага яйца 18—20 сутак.

Падвіды

Падвіды:

  • P. r. ruficollis — Еўропа да Урала, паўночны захад Афрыкі;
  • P. r. capensis — Каўказ і ад Кубані да дэльты Волгі, праз Індыю і Шры-Ланку да Бірмы, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар;
  • P. r. ireqnensis — Ірак, паўднёва-заходні Іран.

Акрамя гэтага, вылучаецца яшчэ 6 падвідаў.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads