Падлеснік еўрапейскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Падлеснік еўрапейскі
Remove ads

Падле́снік еўрапейскі[1] (Sanicula europaea) — кветкавая расліна роду Падлеснік (Sanicula) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 (120)[2] см. Сцябло прамое, рабрыстае, пераважна адзіночнае, часам па 2—3[2]. Лісце на доўгіх чаранках у прыкаранёвай разетцы, 3—5 раздзельнае. Сцябловае лісце амаль адсутнічае, маюцца толькі дробныя лісцікі ў месцах разгалінавання сцябла. Кветкі белага, зеленаватага або ружовага колеру, у парасоніках на канцах прамянёў у верхняй частцы сцябла. Вонкавыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — двухполыя. Пялёсткі (іх 5) выемчатыя, з загнутым язычком. Плод — віслаплоднік з кручкаватымі шыпікамі.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі[3]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў лясах. Цвіце ў маіліпені. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі, Казахстана, Эстоніі, Вінніцкай вобласці Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Рэліктавы від. Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Подлесник – Sanicula L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — 648 с. 3 500 экз.
  3. Подлесник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads