Падлеснік еўрапейскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падле́снік еўрапейскі[1] (Sanicula europaea) — кветкавая расліна роду Падлеснік (Sanicula) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 (120)[2] см. Сцябло прамое, рабрыстае, пераважна адзіночнае, часам па 2—3[2]. Лісце на доўгіх чаранках у прыкаранёвай разетцы, 3—5 раздзельнае. Сцябловае лісце амаль адсутнічае, маюцца толькі дробныя лісцікі ў месцах разгалінавання сцябла. Кветкі белага, зеленаватага або ружовага колеру, у парасоніках на канцах прамянёў у верхняй частцы сцябла. Вонкавыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — двухполыя. Пялёсткі (іх 5) выемчатыя, з загнутым язычком. Плод — віслаплоднік з кручкаватымі шыпікамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі[3]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў лясах. Цвіце ў маі—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.
Ахоўваецца на тэрыторыі, Казахстана, Эстоніі, Вінніцкай вобласці Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Подлесник – Sanicula L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — 648 с. — 3 500 экз.
- Taxon: Sanicula europaea L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Подлесник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads