Зубнік дахавы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Зубнік дахавы
Remove ads

Зу́бнік дахавы[1], Палявая цыкорыя, Кашэчая трава[2] (Crepis tectorum) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Зубнік дахавы, курачча слепата[3], зубнік, малоччы, скерда[4][5], зубнік, палявая цыкор’я[4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[2] см, з вертыкальным моцна галінастым коранем. Сцябло прамастойнае, адзіночнае, галінастае, часам фіялетавага колеру ў ніжняй частцы. Сцябловае лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнай формы, з завернутым краем і сцяблоабдымнай асновай. Ніжняе лісце надрэзанае, суцэльнае або выемчаста-зубчастае, звужаецца ў чаранок. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках дыяметрам 2—5[6] см на тонкіх, злёгку апушаных кветаносах. Кветкавыя кошыкі сабраныя ў шчыткападобныя ці мяцёльчата-шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка з рэбрамі і чубком.

Remove ads

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на аблогах, лугах, узлесках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, у садах і агародах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[6].

Выкарыстанне

Лекавая расліна[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Скерда кровельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads