Палёўка (род раслін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палёўка[1] (Myagrum) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Адзіны прадстаўнік роду — Палёўка пранізалістая (Myagrum perfoliatum) L., Sp. Pl. 2: 640 (1753).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая раліна вышынёй 20—60[1] см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, шызае, падоўжанае, з завостранай верхавінкай і зубчастым краем. Прыкаранёвае лісце выцягнутае ў чаранок, стрэлападобнае каля асновы. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з шасцю[1] тычынкамі і чатырма[2] пялёсткамі, у гронках. Плод — стручок булавападобнай формы, даўжынёй 5—6[1] мм.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана пераважна ў Еўропе і ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Азіі. Натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы (Алжыр), Японіі, ЗША і Аўстраліі[3]. Святлолюбівая расліна[2]. Мезафіт і мезатроф[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Полёвка пронзённолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads