Паліна Міхайлаўна Васілюк

беларускі палітык (нар. 1980) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паліна Міхайлаўна Васілюк (нар. 26 студзеня 1980, г. Кобрын) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Хуткія факты Паліна Міхайлаўна Васілюк, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 26 студзеня 1980 года ў г. Кобрыне[1].

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія»; Брэсцкі дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»[1].

Працавала лабарантам у Сярэдняй школе № 3 г. Кобрына; выконваючым абавязкі другога сакратара Кобрынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Кобрынскай акругі № 12. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Граматай Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзяку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].

Сям'я

Мае дачку і сына[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads