Параліпаменан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Параліпаменан
Remove ads

Параліпаме́нан (стар.-грэч.: Παραλειπομένων), Кні́гі ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім — «Дзеі дзён»), Кні́гі хро́нік (лац.: Libri Chronicorum) — дзве кнігі Старога Запавету, размешчаныя між кнігамі Цароў і Ездры. У Танаху з’яўляюцца апошнімі кнігамі.

Хуткія факты Параліпаменан (דִּבְרֵי־הַיָּמִים) ...

Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснавання ізраільскай манархіі, у асноўным шляхам пераліку генеалогіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасля кароткае згадкі Саўла, засяроджаная на кіраванні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра ягонага сына Саламона, а заключная частка апісвае Іўдзейскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным раздзеле апісанае падзенне Іўдзеі і вавілонскае паланенне, а ў апошніх вершах раздзела апісаны захоп Вавілона персідскім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленне Храма Саламона і вяртанне яўрэяў на радзіму[1].

Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазнейшымі дапаўненнямі і выпраўленнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Іерусаліме.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads