Параслішча
былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Параслі́шча[1] (трансліт.: Paraslišča, руск.: Порослище) — былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсавета.
Апошні жыхар памёр у 2004 годзе.
Ліквідавана ў 2010 годзе[2].
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вусце ракі Ветка.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планіроўка складалася з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. У 3 км ад вёскі, на балоце, з 17 да 25 сакавіка 1944 года размяшчаўся лагер для грамадзянскага непрацаздольнага насельніцтва з Бабруйскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. За 7 дзён існавання лагера ў ім памерла каля 900 чалавек. 33 жыхары загінулі на фронце.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2005 год — няма жыхароў.
Дынаміка
- 1925 год — 52 двары.
- 1940 год — 70 двароў, 283 жыхары.
- 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 7 двароў, 11 жыхароў.
- 2004 год — 2 двары, 2 жыхары.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads