Георгій Фёдаравіч Пакроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Фёдаравіч Пакроўскі (15 студзеня 1915, Сімферопаль — 4 ліпеня 2002, Масква) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1936 года. Член КПСС з 1942. Скончыў Ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1948) і Генштаба (1955). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба стралковага палка, з лістапада 1942 года камандзір партызанскай брыгады ў Арлоўскай вобласці, камандзір партызанскага злучэння ў Кіеўскай вобласці, у ЦШПР, у лютым—ліпені 1944 года камандзір партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. У 1948—64 гадах служыў у Галоўным упраўленні баявой і фізічнай падрыхтоўкі Сухапутных войск Савецкай Арміі, Ваеннай акадэміі Генштаба, Групе савецкіх войск у Германіі. З 1965 года працаваў у Міністэрстве знешняга гандлю СССР.
Remove ads
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- Георгій Фёдаравіч Пакроўскі на сайце «Героі краіны»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads