Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава (да красавіка 1943 года партызанская брыгада «За Радзіму») — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года ў Чэрвеньскім раёне. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Маларыцкага, Дзівінскага раёнаў БССР і Камінь-Кашырскага раёна Валынскай вобласці.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава («За Радзіму»), Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў Аляксея Канідзеевіча Флегантава (пачаў арганізоўвацца ў снежні 1941; пазней атрад «Баявы»), Уладзіміра Андрэевіча Ціхамірава (пазней імя Сталіна), Івана Захаравіча Кузняцова (пазней «Чырвоны сцяг»), 752-га, «Полымя». У снежні 1942 года ў брыгаду увайшоў атрад імя Варашылава, 752-і атрад быў вылучаны з брыгады для стварэння 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. У сакавіку атрад імя Сталіна быў разгорнуты ў 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. У чэрвені 1943 года на базе атрада «Полымя» і новасфарміраванага атрада імя Чапаева створана партызанская брыгада «Полымя». У жніўні 1943 на базе атрадаў «Чырвоны сцяг» і імя Варашылава створана партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг». У брыгадзе дзейнічаў партызанскі атрад імя П. Л. Валькова, створаны ў кастрычніку 1943. У студзені 1944 атрад быў перадыслацыраваны да чыгуначнага ўчастка КовельБрэст, дзе дзейнічаў самастойна. 12 ліпеня 1944 года атрад (215 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

  • Фёдар Фёдаравіч Тараненка;
  • У. І. Бабкоў;
  • І. І. Раманаў;
  • М. Ф. Ваганаў;
  • І. В. Мацюшаў.

Гісторыя

28 жніўня — 11 кастрычніка 1942 года атрад Флегантава зрабіў баявы рэйд у варожым тыле з Усвяцкага раёна Клінінскай вобласці ў Чэрвеньскі раён. У час рэйду 12 верасня 1942 года разам з партызанамі брыгады Дубава ў засадным баі на дарозе КаменьЛепель каля вёскі Бароўка знішчыў аўтатранспартную калону з канвоем. Разам з Сіроцінскай і 3-й беларускай партызанскай брыгадай і мясцовым насельніцтвам 31 жніўня 1942 года на ўчастку ЛоўжаОбаль разбурылі дзесяць кіламетраў чыгуначнага палатна. З 22 кастрычніка да 25 лістапада 1942 года падарвалі чатырнаццаць эшалонаў, у тым ліку два абстралялі і знішчылі. 19 верасня — 14 лістапада 1943 года брыгада перадыслацыравалася з Чэрвеньскага ў Маларыцкі раён. У час рэйду брыгада прайшла каля 860 кіламетраў праз 162 населеныя пункты, правяла тры сустрэчныя баі.

Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй брыгада была ўключана ў склад 38-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Трымала абарону каля вёскі Картэлісы Ратнэўскага раёна Валынскай вобласці, Воса Дзівінскага раёна і пераправы цераз Прыпяць каля вёскі Ветлы Камінь-Кашырскага раёна.

25 сакавіка 1944 года брыгада (895 партызан; атрады «Баявы» (да мая 1943 атрад Флегантава), 44-ы, імя Літвінава (нададзена імя камандзіра ўзвода атрада «Баявы» П. М. Літвінава, які загінуў у баі), 45-ы) злучылася з Чырвонай Арміяй. Расфарміравана ў красавіку — чэрвені 1944 года паатрадна.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads