Партызанская брыгада імя В. М. Молатава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя В. М. Молатава — партызанская брыгада, створаная 5 красавіка 1943 года. Да сакавіка 1944 года дзейнічала на тэрыторыі Антопальскага, Жабчыцкага, Пінскага, Лагішынскага, Столінскага, Іванаўскага, Драгічынскага раёнаў БССР, і Любэшыўскага і Камінь-Кашырскага раёнаў Валынскай вобласці.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў імя М. Ц. Шыша (арганізаваны ў красавіку 1942 года, камандзір атрада Мікалай Цімафеевіч Шыш гераічна загінуў 25 чэрвеня 1942), імя С. Г. Лазо (арганізаваны ў лістападзе 1942), імя А. В. Суворава (арганізаваны ў лістападзе 1942). 30 ліпеня атрады былі разбуйнены, з іх адпаведна былі выдзелены атрады імя М. І. Калініна, імя І. В. Сталіна, імя Г. К. Арджанікідзэ.
Пазней у брыгадзе былі створаны новыя атрады імя М. І. Кутузава, імя У. Р. Нямытава, імя Тадэвуша Касцюшкі, імя П. П. Патлаха (намеснік камандзіра атрада П. П. Патлах загінуў у баі). У ліпені 1943 года ў яе быў уключаны атрад імя В. І. Чапаева.
У жніўні 1943 года атрады імя В. І. Чапаева, імя І. В. Сталіна, імя У. Р. Нямытава, імя Тадэвуша Касцюшкі, імя Г. К. Арджанікідзэ былі перададзены Пінскай партызанскай брыгадзе, а атрад імя М. І. Кутузава — партызанскай брыгадзе «Савецкая Беларусь»
Remove ads
Камандаванне
Камандзір
- Міхаіл Іванавіч Герасімаў (красавік 1943 — сакавік 1944).
Камісар
- Фёдар Сямёнавіч Кунькоў (красавік 1943 — сакавік 1944)
Начальнікі штаба
- Міхаіл Ляонавіч Праходскі (красавік — май 1943);
- Дзмітрый Карпавіч Удавікоў (чэрвень 1943 — сакавік 1944).
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Брэст — Пінск, Лунінец — Баранавічы, Ковель — Брэст і на Дняпроўска-Бугскім канале (Дняпроўска-Бугская аперацыя). У красавіку 1942 партызаны вялі баі каля вёскі Дзеткавічы Драгічынскага раёна, у чэрвені разбілі праціўніка каля вёскі Ямнік. У кастрычніку атрады імя Шыша і «Пятровіча» (А. П. Савіцкага) разграмілі чыгуначную станцыю Сінкевічы (Сінкевіцкая аперацыя), знішчылі мост на рацэ Лань, эшалон з боепрыпасамі. З верасня да лістапада 1943 на чыгуначным участку Антопаль — Янаў-Палескі падарвалі 2400 рэек (рух быў спынены на 12 сутак). У ліпені 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у Любэшыве Валынскай вобласці (Любяшоўскі бой) і чыгуначную станцыю Вулька ў Іванаўскім раёне, падарвалі 2,5 км чыгуначнага палатна, чыгуначны мост, знішчылі 3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У гэтай аперацыі удзельнічала насельніцтва навакольных вёсак. У лютым і сакавіку 1944 года вялі баі на Дняпроўска-Бугскім канале і Прыпяці (Абарона Дняпроўска-Бугскага канала), каля вёсак Белін, Зарэчка Драгічынскага раёна.
30 сакавіка 1944 года брыгада (1311 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння брыгада была перадыслацыравана на акупіраваную тэрыторыю Гомельскай вобласці, дзе дзейнічала да ліпеня 1944 года.
Памяць
- Каля вёскі Зарэчка Драгічынскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік (1966).
- У горадзе Іванава ўстаноўлена мемарыяльная дошка (1965).
- У вёсцы Закозель Драгічынскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка (1974).
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- Бригада имени В. М. Молотова Архівавана 18 верасня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads