Чудское возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чудское возераmap
Remove ads

Чудское возера, або Пэ́йпсі[1] (эст.: Peipsi) — буйное прэснаводнае возера, з'яўляецца паўночным складнікам так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу.

Хуткія факты Чудское возера, Морфаметрыя ...
Thumb
Чудское возера з космасу

Плошча возера складае 2613 км² (73 % ад азёрнага комплексу).[2]

Паўночны і заходні берагі належаць рэспубліцы Эстонія, усходні — Расійскай Федэрацыі (Пскоўская вобласць і невялікі ўчастак у вытоку ракі Нарва належыць Сланцаўскаму раёну Ленінградскай вобласці). З боку рэспублікі Эстонія з возерам мяжуюць з поўначы на поўдзень мааконды (паветы) Іда-Вірумаа, Йыгевамаа і Тартумаа.

Пасярэдзіне возера праходзіць мяжа Расіі і Эстоніі. Раней з'яўлялася ўнутраным вадаёмам СССР, а да гэтага — Расійскай імперыі, калі да яго берагоў выходзілі межы Пскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Ліфляндскай і Эстляндскай губерняў. Прылеглыя да возера тэрыторыі называюцца Прычуддзе.

Remove ads

Этымалогія

Этнонім чудзь у Старажытнай Русі ўжываўся для пазначэння старажытных эстаў, уключаючы сету, а таксама як зборная назва розных фіна-ўгорскіх народаў. Назва гэта чыста славянская, таму, што эсты сябе чуддзю ніколі не звалі[3].

Гістарычныя факты

На лёдзе Чудскога возера 5 красавіка 1242 года адбылося знакамітае Лядовае пабоішча — бітва рускага войска князя Аляксандра Неўскага супраць войскаў Лівонскага ордэна. З-за зменлівасці гідраграфіі Чудскога возера, гісторыкам доўгі час не атрымлівалася дакладна вызначыць месца, дзе адбылася бітва. Толькі дзякуючы працяглым даследаванням, праведзеным экспедыцыяй Інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР, было ўсталявана месца бітвы. Яно летам пагружана ў ваду і знаходзіцца прыблізна за 400 метраў ад вострава Сігавец.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь.— 2-е изд., стереотип.— М.: Русские словари, ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», 2001

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads