Пеліканы (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пеліка́ны — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрысвята, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Мілюнцы.

Хуткія факты Пеліканы, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,17 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя 7,6 м. Аб’ём вады 2,13 млн м³. Плошча вадазбору 3,4 км².

Катлавіна Пеліканаў тэрмакарставга тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, на захадзе і поўдні возера невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,4—0,5 м, задзернаваныя, на захадзе і поўдні тарфяністыя, пад хмызняком. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, да 5—6 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 7 м, месцамі адсутнічае. Да глыбіні 3 м растуць рдзесты. У Пеліканы ўпадаюць 2 ручаі, выцякае ручай (канал) у раку Прорва.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, мянтуз, лінь, карась і іншыя рыбы.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads